Nothing new at the moment
Loading...
Hrodna 11:27
Самы стары арган Беларусі знаходзіцца ў Гродне!

Гэта інструмент 1750 (!) года, які ўсталяваны ў касцёле Маці Божай Анёльскай (Францішканскім). Пабудаваў яго майстар Мацей Краеўскі з Усходняй Прусіі. Вядома, што яго двойчы грунтоўна рамантавалі ў 1884 і 1988 гадах. Дробных жа рамонтаў у адным ХІХ стагоддзі было яшчэ тры.

🎹 Нягледзячы на ўсе гэтыя рамонты і перабудовы, ад арыгінальнага аргана засталося некалькі соцен труб з гістарычнай маркіроўкай, а шэраг рэгістраў большай часткай складзены з гістарычных рэгістраў.

Познебарочны праспект аргана (яго фасад) багата ўпрыгожаны драўлянай разьбой і фігурамі анёлаў ды цара Давіда. Постаць Давіда - папулярны матыў аздаблення арганаў. Звычайна ён трымае ў руках арфу, ці дакладней кінору. Гэты Давід, наколькі вядома, трымаў у правай руцэ ліру. Але яна не захавалася.

У 2014-м, пасля грунтоўнай рэстаўрацыі, арган упершыню за доўгія гады зайграў. Паслухаць яго можна ў час службы або на сёлетнім цыкле бясплатных канцэртаў, якія будуць праходзіць кожны чацвер з 23 чэрвеня па 4 жніўня.

Крыніца: кніга “Арганы Беларусі” / argany.by
2 days ago
Hrodna 11:27
📅 У гэты дзень, 21 чэрвеня 1741 года, у Ліёне нарадзіўся Жан Эмануэль Жылібер. Менавіта ён заклаў у Гродне батанічны сад.

🏛 У Гродна Жылібер прыехаў па запрашэнні Антонія Тызенгаўза. Верагодна, прыняццю такой прапановы спрыяла нядаўняе банкруцтва. У Ліёне па замове гарадской адміністрацыі Жылібер стварыў батанічны сад. У гэты праект ён уклаў асабістыя грошы. Горад абяцаў кампенсаваць выдаткі, але гэтага Жылібер так і не дачакаўся. Прапанова паехаць у Гродна і кантракт на 10 гадоў давалі яму новы шанец на працу і дастатак.

🌿 1 жніўня 1775 года Жылібер выправіўся з Ліёна ў Гродна. Па дарозе ён заязджаў пагасцяваць да сяброў, таму да месца прызначэння дабраўся толькі пад канец году. Яго адразу зцягнула ў вір дзейнасці. Найбольш вядомым праектам Жылібера ў Гродне стаў каралеўскі батанічны сад. За шэсць гадоў на яго тэрыторыі ўдалося сабраць калекцыю ў 2000 відаў жывых раслін з розных частак свету і розных кліматычных зонаў.

Фота: Grodno.in
4 days ago
Hrodna 11:27
Як вось гэтая сціплая бутэлечка бельгійскага піва звязаная з Гродна?

Гэта Westvleteren 12, які многія піўныя гурманы лічаць адным з найлепшых піваў у свеце. І яго рэцэпт прыдумаў гродзенец Мацвей Шафранскі (на групавым фота - справа, здымак зроблены ў час навучання ў рамеснай школе ў Гродне).

Шафранскі да пачатку Другой сусветнай перабраўся з Гродна ў Бельгію. Гэтым, магчыма, і выратаваўся ад халакосту. У Бельгіі ён навучаўся на машынабудаўніцтве і хімічных даследаваннях і неяк патрапіў у манастыр святога Сыкстуса ў Вэствлетэране. Там ён мадыфікаваў мясцовы рэцэпт і ў 1940 годзе ўпершыню зварыў "Westvleteren 12".

Сёння гэта піва можна набыць афіцыйна толькі ў тым самым манастыры. Або ў перакупаў, але розніца ў цане можа быць у 5-7 разоў!

Паводле Hrodna.life

З.Ы. Празмернае ўжыванне алкаголю шкодзіць здароўю
5 days ago
Subscribe if you like this
That way, you'll never miss a story by this author

Updating