"Каб усё было па-чалавечы": новы кіраўнік МУС выказаўся пра Мінскага гарадавога

28 June 2019

Юры Караеў / Паўлюк Быкоўскі, dw.com
Юры Караеў / Паўлюк Быкоўскі, dw.com

Новы міністр унутраных спраў Юрый Караеў, які выступаў сёння раніцай у Палаце прадстаўнікоў, не стаў спыняцца перад журналістамі. Чыноўнік пагадзіўся толькі адказаць на пару пытанняў "на бягу", у калідорах Дома ўрада. Адно з іх тычылася статуі "Мінскі гарадавы", якую пільна ахоўвалі пры папярэдніку Караева Ігары Шуневічы.

Каля скульптуры за апошнія месяцы было затрымана некалькі мінчан і гасцей сталіцы, аднаму з іх — 16-гадоваму хлопцу — нават давялося публічна выбачацца за тое, што ён дазволіў сабе ударыць статую.

"Падыходзіць да яго можна было заўсёды, — сказаў пра "Мінскага гарадавога" новы міністр. — Нельга рабіць з ім нейкія рэчы, якія абражаюць грамадства. Калі чагосьці такога не будзе... Хлопцы, якія за ім назіраюць, праінструктаваныя, каб усё было па-чалавечы".

28 чэрвеня Юрый Караеў прадстаўляў у беларускім парламенце закон аб амністыі. Дэпутаты прынялі яго адразу ў двух чытаннях: прагаласавалі аднагалосна і задалі толькі адно пытанне.