Расія вядзе перамовы з Беларуссю аб стварэнні лаўкостаў

27 August 2019

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Федэральная антыманапольная служба Расійскай Федэрацыі вядзе перамовы з беларускімі і казахстанскімі партнёрамі аб стварэнні лаўкостэраў у гэтых краінах, інфармуе ria.ru. Стаіць задача павышэння канкурэнцыі ў нізкабюджэтным сегменце авіяпералётаў.

"Развіваць сістэму лаўкостэраў вельмі важна, мы прасілі нашых казахскіх і беларускіх сяброў падумаць над стварэннем сваіх перавозчыкаў такога класа, якія сталі б канкурэнтамі нашым лаўкостэрам", — кажа кіраўнік ФАС Ігар Арцем'еў. Ён адзначае, што ў той жа Беларусі не вельмі спяшаюцца. На думку расійскага чыноўніка, "яны яшчэ не адчулі, што гэта вельмі прыбыткова, добры бізнэс, і ў сацыяльным сэнсе вельмі важны для людзей". Тым не менш, у Маскве спадзяюцца пераканаць і беларусаў, і казахаў.