Легендарная Масяня наведала Мазыр

Вядомы ўсім мультыплікацыйны персанаж Масяня, створаны расійскім аніматарам Алегам Куваевым, у новай серыі сваіх прыгодаў наведала горад Мазыр.

Чыгуначны вакзал у Калінкавічах
Чыгуначны вакзал у Калінкавічах

У вандроўку гэтым разам яна выправілася са сваім хлопцам — Хрундзелем. Разам яны аглядаюць імітацыю мазырскага замка, чамусьці падыходзяць да помніка згушчанцы, які насамрэч знаходзіцца ў Рагачове а таксама шукаюць дзе б выпіць чароўны збіцень.

Падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне і будзеце заўжды ў курсе цікавых навін і даследаванняў!

Помнік рагачоўскай згушчанцы
Помнік рагачоўскай згушчанцы
У пошуках беларускага збіценя…
У пошуках беларускага збіценя…

Далей яны наведваюць касцёл св. Міхаіла ў Даліне анёлаў і кафедральны сабор св. Арханёла Міхаіла.

Касцёл св. Міхаіла ў Даліне анёлаў
Касцёл св. Міхаіла ў Даліне анёлаў
Кафедральны сабор св. Арханёла Міхаіла ў Мазыры
Кафедральны сабор св. Арханёла Міхаіла ў Мазыры

Мінаючы мазырскі трамвай і помнік самалёту Міг-17 яны ў выніку трапляюць у кампанію па рамонце кампутараў і ноўтбукаў «КаМо», якая, верагодна, і выступіла замоўцам дадзенага роліка.

Помнік знішчальніку Міг-17 у Мазыры
Помнік знішчальніку Міг-17 у Мазыры
Кампанія па рамонце кампутарнай тэхнікі «КаМо»
Кампанія па рамонце кампутарнай тэхнікі «КаМо»

У любым выпадку цяпер пра чароўны горад Мазыр у Гомельскай вобласці дакладна даведалася яшчэ болей людзей і магчыма нехта цяпер захоча наведаць гэты горад ды паблукаць у ім «па слядах Масяні».

Заўважыў Яўген Меркіс

Больш цікавых матэрыялаў вы можаце прачытаць на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны