Салтанаўка. Назва паводле легендаў і паданняў

Некалі, колькі гадоў таму, ніхто вам і не адкажа, тут здарылася ліхая гісторыя. У той год наскочылі на мясцовыя землі татары. I раней пра іх чулі, але яны не даязджалі да гэтага кутка, хапала ім і ў іншых месцах палону ды каштоўнасцей. На гэты ж раз супыніліся кашом якраз недзе тут, паблізу. Хан сабраў мурзаў і загадаў, каб воі раз’ехаліся ў розныя бакі і рабавалі, бралі ў палон, нікога не шкадуючы.

Хан крычаў, а мурзы, уторкнуўшы галовы ў пясок, бесперапынна кланяліся.

— Даю вам усяго тры дні!
— Слухаемся.
— Хто спозніцца, таксама будзе пакараны!
— Слухаемся.
— Гуляйце сабе, як хочаце, бо войска мясцовага паблізу няма і за тры дні яно падысці не паспее. Таму парабуем і спакойна адыдзем назад. Няхай нам Алах памагае!
— Няхай нам Алах памагае, — падтрымалі мурзы.
— Ну, няма чаго тут пясок есці! Час выступаць!

Маланкамі паляцелі конныя атрады ў розныя бакі, і адразу паЦягнуліся за імі дымы ў сінйе неба, пачуліся стогны і галашэнні, а па мясцовых дарогах бясконцымі стужкамі, паволі, ужо нікуды не спяшаючыся і не чакаючы нічога добрага ад лёсу, пасунуліся калоны палонных.

Хан быў задаволены. Першых палонных ужо даставілі ў кош — гэта былі не абы-хто, а моцныя, здаровыя мужчыны, прыгажуні жанчыны і іхнія дзеці, за якіх таксама можна будзе ўзяць на паўднёвых рынках немалыя грошы.

— Даўно нам так не шанцавала. Даўно…

Так гамонячы, хан ішоў уздоўж калоны палонных. Раптоўна ён супыніўся, стаў нібы ўкаааны.

— Пабачце, якая прыгажуня.
— Дзе, сонцалікі?
— Вунь у калоне стаіць. Давайце яе сюды!

Паслугачы кінуліся да дзяўчыны. Як тая ні крычала, як ні спрабавала бараніцца — нічога не атрымалася, бо ўступіцца за яе ніхто не мог. Мужчыны былі скаваныя парамі, а жанчыны пачалі было крычаць, ды як сталі іх біць бізунамі і шаблямі, то тут жа і прыціхлі.

Працяг легенды чытайце на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.

А каб не прапусціць новыя матэрыялы і даследаванні — падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне!