Студэнцкія атрады Чачэршчыны сочаць за парадкам у горадзе

Ужо 59 чалавек з чатырох студэнцкіх атрадаў папрацавалі летам, днямі прыступілі яшчэ 35 юнакоў і дзяўчат.Забяспечвае працай моладзь камітэт БРСМ, дапамагаюць ва ўладкаванні арганізацыі і гаспадаркі раёна.

Адзін атрад сфарміраваны на базе спецлясгаса, другі ў КЖУП «Чачэрскае». Падлеткі наводзяць парадак на чачэрскіх вуліцах, убіраюць гарадскі сквер і сочаць за чысцінёй пешаходных дарожак. Іх старанні так дарэчы напярэдадні 860-й гадавіны горада.