Жонка Галыгіна пра кліп «8 сакавіка»: Непрыгожыя бабы без дзяцей і мужоў абсмоктваюць гумар, які ім не зразумець!

10.03.2018

Вольга Галыгіна (Вайніловіч) — колішняя салістка гурта «Топлес». Фота з фэйсбука.
Вольга Галыгіна (Вайніловіч) — колішняя салістка гурта «Топлес». Фота з фэйсбука.

У сацсетках працягваецца абмеркаванне скандальнага кліпа «8 сакавіка — лезе ў трусы рука», створанага беларускім шоумэнам Вадзімам Галыгіным і гуртом «Ленінград».

«Сумна бачыць у сваёй стужцы захопленыя водгукі ад сваіх сяброў, якіх я лічыла эталонам густу і стылю, аб новым кліпе, у якім зняліся Шнур і Галыгін. Сумна, калі жанчыны, замест Шэкспіра, цытуюць выдраную з кантэксту фразу пра рукі ў майтках. Гэта сведчыць пра вельмі многае! Сумна бачыць сваіх знаёмых, хто зняўся ў гэтым нізкапробных га*не. І не сорамна ім было?», — напісала свецкая львіца Ірына Кабасакал.

Да яе ў каментары прыйшла Вольга Галыгіна, жонка Вадзіма Галыгіна.

«Вельмі шкада, што 21 стагоддзе да некаторых курыц з Беларусі і далёкага замежжа так і не дайшоў! Я крайне рэдка заходжу ў гэту сацсетку, у мяне ёсць муж і дзіця, і мне ёсць, чым заняцца! Шкада, што непрыгожыя бабы без дзяцей і мужоў абсмоктваюць гумар, які ім не зразумець! Але гэта вельмі весяліць! Будзьце шчаслівыя, калгасніцы! Мне сорамна за мой народ! Займайцеся сэксам, а не вайной!!! Курыцы!!!!!!» — рэзка выказалася яна.