Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром СТУЖКИ.
Знаходкі ў вёсцы Паганцы Светлагорскага раёна, колішняй Парыцкай воласці Бабруйскага павету Мінскай губерні. У 2017 годзе пераносячы стос цэглы з аднаго месца на іншае быў знойдзены кавалак цэглы з таўром СТУЖ . Ужо тады мною была выказана версія, што поўнае прачытанне гэтага таўро СТУЖКИ (1). Гэта вёска знаходзіцца за колькі кіламетраў на ўсход ад вёскі Паганцы на адваротна бок Горвальскага тракту (шашы Р-82). У 2020 годзе ў вёсцы Паганцы у закінутым доме па вуліцы Перамога я знайшоў под вокнамі стос бітай цэглы...